Лукашэнка падпісаў указ “Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча”



22 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча”, паведамляе БЕЛТА.

У ім вызначаецца парадак дзейнасці органаў кіравання ў сітуацыі, калі будзе ўведзенае надзвычайнае становішча.

Таксама ён падпісаў указ аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму. Гэты дакумент зацвярджае палажэнне аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам.

Фота: archimetal.ru