Лукашэнка паляцеў у Сочы на сустрэчу з Пуціным



Лукашэнка паляцеў да Пуціна раней, чым планавалася. Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка планавалі правесці перамовы ў Сочы 23 траўня. Але Лукашэнка вылецеў ужо сёння.

Як паведаміў раней журналістам прэс-сакратар Крамля Дзмітры Пяскоў, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць перамовы 23 траўня. «На панядзелак запланаваная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы», — цытуе ТАСС прадстаўніка Крамля. Паводле яго, гэта будзе «двухбаковы кантакт», пра які яны дамовіліся ў Маскве 16 траўня, падчас саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Пасля той сустрэчы лідараў АДКБ Пуцін прыняў Лукашэнку ў сваім кабінеце. Перамовы доўжыліся каля 40 хвілін. Паводле прэс-службы Лукашэнкі, за гэты час яны паспелі абмеркаваць пытанні імпартазамяшчэння, перавалкі грузаў з Беларусі ў партах Расеі і будаўніцтва беларускага порту пад Санкт-Пецярбургам, сумеснай працы ў галіне ракетабудавання.

Лукашэнка рэгулярна лятае на сустрэчы з Пуціным, але апошнім часам частата сустрэч рэзка ўзрасла. Гэтая ўжо будзе пятай ад пачатку года.

[manual_related_posts]