Лукашэнка павіншаваў Маргвелашвілі са 100-годдзем аднаўлення грузінскай дзяржаўнасці



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі з Днём незалежнасці і 100-годдзем аднаўлення грузінскай дзяржаўнасці.

„Сёння супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Грузіі паспяхова і дынамічна развіваецца на прынцыпах павагі і даверу. Яркая грузінская культура і багатыя традыцыі гасціннасці знаходзяць цёплы водгук у беларусаў, якія самым добразычлівым чынам ставяцца да вашай цудоўнай краіны”, — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі шчыра рады дасягненням сучаснай Грузіі і заўсёды гатовыя аказаць ёй неабходную падтрымку.

„Упэўнены, што плённае ўзаемадзеянне абедзвюх дзяржаў, адкрыты дыялог і партнёрскія сувязі будуць і надалей ўмацоўвацца ў інтарэсах нашых народаў”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

БелаПАН