Лукашэнка пералічыў, з кім ён сустракаўся хворы на каронавірус



Лукашэнка пералічыў, з кім ён сустракаўся хворы на каронавірус.  

У першую чаргу ён назваў міратворчы кантынгент АДКБ, які вярнуўся з Казахстана: „Мне было не вельмі добра, але я не мог не прыехаць на аэрадром, не сустрэць сваіх „дзяцей” — 250 чалавек, якіх я паслаў у нязведанае”.

Таксама Лукашэнка наведаў уручэнне прэміі „За духоўнае адраджэнне” (пасля гэтага з’явіліся чуткі пра хваробу мітрапаліта Веніяміна). А на Стары Новы год ён прымаў журналістаў, артыстаў, культурных дзеячаў, чыноўнікаў.

Учора, 20 студзеня, Лукашэнка заявіў, што перахварэў на амікрон. На яго думку, заразіцца ён мог на хакейнай трэніроўцы з хакеістамі, якія вярнуліся з ААЭ.  

Раней Лукашэнка казаў, што над лядовай пляцоўкай вірусаў не бачна.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]