Лукашэнка плануе прыляцець у Жыровічы         



Усе вертыкальшчыкі Слонімскага раёна, а таксама суседніх раёнаў, “на вушах”. У Жыровічы ў пятніцу, 25 чэрвеня, плануе на верталёце прыляць Аляксандр Лукашэнка.

Верталёт будзе садзіцца ў раёне вёскі Савічы. З Савіч да Жыровічаў пракладзена жвіроўка. Але там цяпер тэрмінова кладуць асфальт. Упарадкоўваюць па загадзе вертыкальшчыкаў не толькі Жыровічы, але і сам Слонім. На “баявым пасту” і вертыкальшчыкі з Зэльвы, Дзятлава, Івацэвіч, а раптам Лукашэнка захоча наведаць і гэтыя райцэнтры. Якая мэта візіту Лукашэнкі ў Жыровічы – невядома.

Дарэчы, напачатку чэрвеня Жыровічы наведала кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Пасля яе візіту ў Жыровічы ляціць і сам Лукашэнка. У гэты час у Жыровічах будуць старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін.

Беларускае Радыё Рацыя