Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам
Сход запланаваны на канец студзеня–пачатак лютага. Пра гэта Лукашэнка заявіў 8 снежня на сустрэчы з калектывам Стаўбцкоўскай цэнтральнай раённай лякарні, перадае БЕЛТА.
Усебеларускі народны сход – агульны сход прадстаўнікоў беларускага ўраду, кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадстаўнікоў іншых галінаў гаспадаркі. Традыцыйна праходзіў кожныя пяць гадоў перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі ў менскім Палацы Рэспублікі. Але ў 2020-м перад выбарамі ён не адбыўся. На сход вылучаюцца дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. Лукашэнка прапанаваў абіраць дэлегатаў на пяцігадовы тэрмін. Роля іх, паводле плану Лукашэнкі, будзе значна вышэйшай за цяперашнюю.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА
