Лукашэнка прыбыў на перамовы ў Аўстрыю



Аляксандр Лукашэнка прыбыў у венскі палац Хофбург для перамоў з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, перамовам папярэднічае цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам ганаровай варты, выкананнем гімнаў дзвюх краін, а таксама прадстаўленне членаў афіцыйных дэлегацый і фатаграфаванне сумеснага поціску рукі.

„Перамовы прэзідэнтаў пройдуць у вузкім і пашыраным складах, — гаворыцца ў паведамленні. — Лідары краін абмяркуюць працяг гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, якое ўжо знаходзіцца на досыць высокім узроўні. У цэнтры ўвагі будуць і палітычныя пытанні: сітуацыя ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку ў фармаце Усходняга партнёрства, тэматыка аховы навакольнага асяроддзя”.

Лукашэнка прыбыў у Аўстрыю 11 лістапада. У Вене ён у прысутнасці членаў беларускай дэлегацыі, прадстаўнікоў грамадскасці і паслоў краін СНД у Аўстрыі ўсклаў вянок да помніка савецкім воінам-вызваліцелям.

belapan.by