Лукашэнка прыляцеў у Расею на чарговую сустрэчу з Пуціным



Сёння, 23 чэрвеня праходзіць нефармальная сустрэча Лукашэнкі з Пуціным, а 25 чэрвеня яны паразмаўляюць ужо афіцыйна.

Аляксандр Лукашэнка 23 чэрвеня прыбыў у Расею. Сёння ў нефармальным фармаце ён сустракаецца ў сядзібе Завідава з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. 25 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу Пуцін і Лукашэнка правядуць працоўную сустрэчу. Раней паведамлялася, што Пуцін упершыню за тры гады прыляціць у Беларусь на запланаваны ў Гародні на 30 чэрвеня – 1 ліпеня Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Апошнім разам Пуцін быў у Беларусі ў 2019 годзе на закрыцці ІІ Еўрапейскіх гульняў.

За 2022 год Пуцін і Лукашэнка сустракаліся ўжо пяць разоў, прычым кожны раз Лукашэнка лятаў на гэтыя сустрэчы ў Расею.

[manual_related_posts]