Лукашэнка прызначыў новых старшыню ДМК і ўпаўнаважанага па справах рэлігій



Аляксандр Лукашэнка 21 снежня правёў шэраг кадравых прызначэнняў, паведамляе тэлеграм-канал „Пул першага”.

Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта прызначаны Уладзімір Арлоўскі. Да гэтага ён займаў пасаду першага намесніка кіраўніка ДМК.

Аляксандр Румак прызначаны ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Раней ён працаваў намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

Дзяніса Дзішука — старшынёй Бярэзінскага райвыканкама;

Юрыя Панфілава — кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска;

Аляксея Гяроева — кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска;

Алены Богдан — першым намеснікам міністра аховы здароўя;

Дзмітрыя Чараднічэнкі — намеснікам міністра аховы здароўя;

Івана Лаўрыновіча — намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны;

Сяргея Міцянскага — намеснікам міністра эканомікі;

Міхаіла Грыба — членам Менскага гарвыканкама.

БелаПАН

Фота: customs.gov.by