Лукашэнка прызначыў яшчэ аднаго сілавіка сваім прадстаўніком у Гарадзенскай вобласці



Аляксандр Лукашэнка прызначыў дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча сваім упаўнаважаным прадстаўніком у Гарадзенскай вобласці. Адпаведны ўказ ён падпісаў 21 ліпеня, паведамляе zerkalo.

Віктар Шэйман вызвалены ад выканання адпаведных абавязкаў. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое таксама сёння падпісаў Лукашэнка.

Гэта ўжо другое прызначэнне прадстаўніка сілавых ведамстваў у Гарадзенскую вобласць. Раней памочнікам – інспектарам па Гарадзенскай вобласці быў прызначаны экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў.

Фота: тэлеканал СТВ