Лукашэнка раптам узгадаў пра беларускую мову
Беларуская мова — гэта тое, што адрознівае беларусаў ад іншых, таму трэба “падумаць над тым”, як зрабіць, каб кожны беларус ведаў сваю мову, – заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з навукоўцамі Нацыянальнай акадэміі навук. “Калі мы ня будзем ведаць беларускай мовы — мы не беларусы”, — заявіў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што беларускую насаджаць ня будуць, але будуць імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог на ёй размаўляць, і ў гэтым “няма нічога антырасейскага”.
Прыгадаем, што між іншым:
– у 1995 годзе з ініцыятывы Лукашэнкі ў беларускай мовы забралі статус адзінай дзяржаўнай.
– у 2009 годзе беларуская мова апынулася ў Атласе моў свету ў небяспецы UNESCO (1-я ступень пагрозы).
– у 2021 годзе былі ліквідаваныя Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, Таварыства беларускай школы, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-Цэнтр і шэраг іншых арганізацый у сферы адукацыі і культуры.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]