Лукашэнка: Расейцы нас кормяць больш, чым мы



На душу насельніцтва Расея пастаўляе ў Беларусь сельгаспрадукцыі больш, чым Беларусь — у Расею. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 19 чэрвеня ў Менску, паведамляе яго прэс-служба.

„Цікавы факт прагучаў, які не ўсе ведаюць, а, можа быць, нехта і наогул выпусціў. Уладзімір Уладзіміравіч, на душу насельніцтва Расея пастаўляе ў Беларусь сельгаспрадукцыі больш, чым мы ў Расею. Прынята казаць: вось беларусы пастаўляюць шмат. На душу насельніцтва вы больш нам пастаўляеце, чым мы вам. Лічбы не называю. Знойдзеце самі. Але нашмат больш. Расейцы нас кормяць больш, чым мы”, — адзначыў афіцыйны беларускі лідар.

belapan.by