Лукашэнка расказаў пра асноўную мэту беларуска-расейскіх вучэнняў



Лукашэнка расказаў пра асноўную мэту беларуска-расейскіх вучэнняў. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на сустрэчы з міністрам абароны Расейскай Федэрацыі Сяргеем Шайгу, піша БелТА.

«Каб тут гвалтам не крычалі, ясна, што пасля вашага прыезду ў Беларусь яшчэ больш пачнецца выцця там (але гэта іх праблемы), я хачу сказаць, якую мы асноўную мэту пераследуем на гэтых вучэннях. Усе заўважылі, што мы нямала тэхнікі перадыслакуем з Расеі ў Беларусь, у тым ліку і сучаснай. Як мы і дамаўляліся і з вамі, і з прэзідэнтам Расеі, для нас вельмі важна, каб нашы ваенныя людзі не проста ўбачылі гэтую тэхніку на карцінцы, але і, што называецца, памацалі. Каб разам з расіянамі, братамі сваімі, падвучыліся карыстацца гэтай тэхнікай. Для нас гэта вельмі важна, бо практычна ўся тэхніка, якая будзе тут, мы плануем закупляць у вас у гэтым, наступным годзе і гэтак далей. Гэта для нас вельмі важна. І не толькі для нас. Гэта для нашай Саюзнай дзяржавы крытычна важна сёння ў сувязі з тым, як сябе паводзяць і НАТА, і Украіна, якая імкнецца туды. Таму мы хочам навучыцца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што сумесна з Расеяй ствараюцца цэнтры, у якіх навучаюць абыходжанню з найноўшымі ўзорамі расейскіх узбраенняў. 

[manual_related_posts]