Лукашэнка разлічвае на развіццё дыялогу з Эстоніяй



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з нацыянальным святам — Днём незалежнасці Эстонскай Рэспублікі.

„Шматгадовы вопыт добрасуседства нашых краін, пабрацімскія сувязі гарадоў і рэгіёнаў, трывалыя гуманітарныя і чалавечыя кантакты будуць і далей служыць надзейным падмуркам для палітычнага дыялогу і ўмацавання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Беларускі кіраўнік пажадаў народу Эстоніі міру і росквіту.

Паводле звестак Белстата, у 2018 годзе тавараабарот з Эстоніяй склаў 180 млн даляраў, у 1,6 разу больш, чым за 2017 год, у тым ліку экспарт — 144,3 млн (на 70,6% больш), імпарт — 35,7 млн (на 26,2% больш). Дадатнае для Беларусі сальда склала 108,6 млн.

belapan.by