Лукашэнка сказаў, у якім выпадку пойдзе на пенсію



Аляксандр Лукашэнка сыдзе на пенсію, калі не адчуе падтрымку беларускага народа. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю расейскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву.

Фота БелТА

— Калі б толькі адчуў, што большасць беларускага народа Лукашэнку не падтрымлівае, лёс Лукашэнкі ім жа быў вырашаны на працягу сутак, сышоў бы.

На пытанне Салаўёва: „Куды?” Лукашэнка адказаў: „На пенсію”.

На думку Лукашэнкі, зараз яго падтрымлівае большасць. Ён згадаў апытанні грамадскай думкі і сказаў, што патрабуе ад акружэнне дакладваць выключна праўдзівую інфармацыю.

Сёлета споўніцца 28 гадоў знаходжання Аляксандра Лукашэнкі ва ўладзе. За гэты час ён не раз заяўляў, што „не трымаецца за крэсла пасінелымі пальцамі”. Адно з самых ранніх выказванняў пра тое, як ён „наеўся прэзідэнцтва”, датуецца 2002 годам.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]