Лукашэнка сустрэнецца з прадстаўнікамі СМІ



Аляксандр Лукашэнка 3 лютага правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ.

„Мерапрыемства пройдзе ў пашыраным фармаце пад агульнай назвай „Вялікая размова з прэзідэнтам”, — паведамляе прэс-служба прэзідэнта. — У ім возьмуць удзел каля чатырох дзясяткаў журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш буйныя дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, папулярныя інтэрнэт-парталы, аўтарытэтныя замежныя масмедыя. На сустрэчу запрошаныя і шматлікія эксперты, сярод якіх вядомыя палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі партый, канфесій і грамадскіх аб’яднанняў. Яны таксама возьмуць удзел у дыялогу па найбольш актуальных тэмах”.

Прамая трансляцыя сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ пачнецца а 10-й гадзіне 3 лютага. Яна будзе весціся па тэлеканалах „Беларусь 1”, „Беларусь 24” і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Тэлеверсія сустрэчы будзе паказаная ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

belapan.by