Лукашэнка сустрэўся з дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам.
Сярод іншага Лукашэнка сказаў, што рыхтуецца да вельмі няпростага году і абвастрэння сітуацыі ў Беларусі. Акрамя ківання на сілы ўнутры і звонку краіны, якія нібыта хочуць разгайдаць Беларусь, Лукашэнка прызнаў, што «ёсць нейкае неўразуменне» і ў грамадстве. Але вы бачыце, што паціху-паціху, не кіем дык палкаю хочацца расхістаць Беларусь. І сігналы, і не проста сігналы — гэта канкрэтныя дзеянні — ідуць з-за мяжы», сазаў Лукашэнка. «На шчасце, мы выявілі ўсе гэтыя цэнтры. Ведаем усіх гэтых „змагароў“ і збеглых з Беларусі. Гэтаму трэба супрацьстаяць. Мы даўно пра гэта дамаўляліся, і я думаю, што вы ўжо да гэтага гатовыя», — сказаў Лукашэнка Вальфовічу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фотаpresident.gov.by