Лукашэнка ўцёк ад рабочых на верталёце
Аляксандр Лукашэнка не сустрэўся з работнікамі Менскага завода колавых цягачоў, якіх сабралі на пляцоўцы на тэрыторыі прадпрыемства.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал „Выборы видишь?” са спасылкай на словых рабочых.
Паведамляецца, што Лукашэнка сустракаўся з групай адабраных людзей ў памяшканні аднаго з цэхаў, ня выключана, што гэта сілавікі ў завадской форме. Паводле афіцыйных звестак, Лукашэнка нібыта пачаў сустрэчу з рабочымі завода колавых цягачоў у 10 гадзін.
На выступ ён, дарэчы, прыляцеў на верталёце. Рабочыя МТЗ і Менскага завода электратэхнічнага абсталявання, якія планавалі трапіць на сустрэчу, кажуць, што бачылі, як верталёт ужо ўзляцеў.
