Лукашэнка ўзгадніў прызначэнні на пасады



Аляксандр Лукашэнка даў згоду на шэраг прызначэнняў у міністэрствах і ведамствах.

Кандыдатура Валерыя Грамады ўзгоднена на пасаду першага намесніка міністра культуры. Да гэтага часу ён таксама працаваў у названым міністэрстве на пасадзе намесніка міністра. У сваю чаргу гэту пасаду зойме Сяргей Саракач, раней – начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры.

Пасаду першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны зойме Наталля Паўлючэнка, а на ранейшую пасаду – кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва – узгоднена кандыдатура Юліі Берднікавай. Да гэтага часу яна была намеснікам кіраўніка гэтага фонду.

Дэпартамент па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі ўзначаліць Аляксей Дзербін, які кіраваў службай прававога забеспячэння і экспартнага кантролю ЗАТ „БелІнСофт”.

Кацярына Дубінская ўзгоднена на пасаду дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы „Выдавецкі дом „Педагагічная прэса”. Да гэтага яна працавала галоўным рэдактарам газеты „Вечерний Минск” ІКУП „Мінск-Навіны”.

Новыя назначэнні ў дыпкорпусе і мясцовай вертыкалі.

Дзенісенку Віктара Аляксандравіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан;

Лукашэвіча Сяргея Уладзіміравіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія;

Чарнецкага Андрэя Міхайлавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя.

Кулака Віталя Уладзіміравіча – старшынём Камянецкага райвыканкама;

Краўчука Вадзіма Васільевіча – старшынём Жабінкаўскага райвыканкама;

Міхеенка Аляксандры Мікалаеўны – старшынём Касцюковіцкага райвыканкама;

Семянычава Яўгена Алегавіча – кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска;

Андрэйчанку Уладзіслава Уладзіміравіча – дырэктарам СТАА „Мабільныя ТэлеСістэмы”;

Арлова Мікалая Валер’евіча – чальцом Віцебскага аблвыканкама;

Бабічава Уладзіміра Генадзьевіча – чальцом Віцебскага аблвыканкама.