Лукашэнка выляцеў ў Пецярбург



Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Пецярбург, паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага.

Апоўдні там прадугледжана сустрэча з Уладзімірам Пуціным. Таксама кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Учора на прэс-канферэнцыі ў Маскве Пуцін заявіў, што Расея не можа датаваць эканоміку Беларусі, калі не вырашана наднацыянальных пытанняў. “Мы датуем цэны на газ у некаторых рэгіёнах, у тым ліку гэта тычыцца Смаленскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю. Гэта самы датаваны рэгіён”, — сказаў Пуцін. “І калі будзем датаваць яшчэ і ўсё для Беларусі — гэта дзіўна”, — заўважыў прэзідэнт Расеі. Патрэбныя супольныя правілы і законы па падатках, бюджэтах, датацыях, і патрэбныя супольныя наднацыянальныя кантрольныя і эмісійныя органы, агульныя антыманапольныя правілы, – мяркуе прэзідэнт Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя