Лукашэнка: Вытокі незалежнасці бяруць пачатак у сівой старажытнасці



Вытокі незалежнасці беларускай дзяржавы бяруць пачатак у сівой старажытнасці. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае БЕЛТА.

 

Лукашэнка сказаў, што вытокі незалежнасці беларускай дзяржавы бяруць пачатак у сівой старажытнасці, у глыбіні стагоддзяў: яны – у імкненні Полацкага княства да палітычнай і эканамічнай самастойнасці, у стварэнні на беларускай зямлі прагрэсіўнага сярэдневяковага права, у навуковых і духоўных працах, у палітычных поспехах суайчыннікаў. «Але так склалася, што амаль тысячу гадоў выразнікамі народнай волі на беларускай зямлі былі выключна каранаваныя асобы. І толькі ў XX стагоддзі на адвечнае пытанне: «А хто там ідзе?»  знайшоўся лёсавызначальны адказ».

Паводле слоў Лукашэнкі, незалежнасць – гэта ўнутраная свабода, якая жыве ў сэрцы. Акрамя таго, шматвяковая гісторыя краіны прадвызначыла духоўную блізкасць беларусаў з брацкімі народамі, знешнеэканамічную і знешнепалітычную шматвектарнасць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belta.by