Лукашэнка запрасіў Шарыфа з сям’ёй наведаць Беларусь



Аляксандр Лукашэнка 14 траўня ў час сустрэчы з прэм’ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам у Пекіне запрасіў яго наведаць разам з сям’ёй Беларусь.

«Дзякуй, што памятаеце нюансы і дэталі нашай сустрэчы ў Менску. Калі Гасподзь і Алах дасць, мы з вамі сустрэнемся ў пачатку жніўня зноў у Менску. Мы вас чакаем. Толькі я хачу, каб вы больш пабылі ў нас у Беларусі, каб я змог вам паказаць не толькі нашы магчымасці ў сферы вытворчасці, асноўных напрамкаў нашай супрацы, але і хараство гэтага кавалачка зямлі ў цэнтры Еўропы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«У нас будзе што абмеркаваць падчас вашага візіту», – заўважыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што Наваз Шарыф наведае Беларусь разам са сваёй сям’ёй.

Паводле БелТА