Лукашэнка запрасіў Зюганава на Усебеларускі народны сход



Аляксандр Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне са старшынёй цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі, кіраўніком фракцыі Кампартыі ў Дзярждуме Генадзем Зюганавым.

„Размова адбылася напярэдадні правядзення VI Усебеларускага народнага сходу. КПРФ запрошаная ўзяць у ім удзел”, — паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Бакі „абмеркавалі стан спраў у беларуска-расейскіх адносінах і перспектывы іх развіцця”, „абмяняліся меркаваннямі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Расейскай Федэрацыі”.

Сайт КПРФ 3 лютага размясціў інтэрв’ю Зюганава „Свободной прессе”, у якім палітык заявіў, што сапраўднай прычынай пратэстаў у Расеі сталі „цяперашні сацыяльна-эканамічны курс” і „палітыка, якая губіць краіну і прыніжае цэлыя пакаленні”. Пры гэтым ён раскрытыкаваў не толькі Крэмль, але і зняволенага лідара пратэстаў Аляксея Навальнага.

БелаПАН

Фота: kprf.ru