Лукашэнка заявіў пра негатоўнасць Расеі будаваць «сапраўдны» Саюз



Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расея не гатовая да фарміравання «сапраўднай» Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Мір».

Фота president.gov.by

«Мы сёння да гэтага не гатовыя, і не столькі беларусы, колькі расіяне, расійскае кіраўніцтва», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, краіны павінны былі правесці рэферэндум і ўстанавіць агульнае заканадаўства, у тым ліку і Канстытуцыю, але не зрабілі гэтага «у свой час». Кіраўнік Беларусі заявіў, што краіны «пабралі асобныя пытанні і пачалі іх вырашаць».

Лукашэнка дадаў, што краіны павінны вырашыць пытанне аб роўных умовах для функцыянавання вытворчасці. «Якія тут роўныя ўмовы, калі мы ў пяць разоў атрымліваем, прадпрыемствы нашы, прыродны газ даражэй, чым Расія?» – сказаў ён.

nn.by