Лукашэнка заявіў пра затрыманне сямі чалавек за спробы ўчыніць тэракты



22-га снежня на сустрэчы з чыноўнікамі Гомельскай вобласці Аляксандар Лукашэнка заявіў пра затрыманне сямі чалавек за спробу ўчыніць тэракты, паведамляе БЕЛТА.

Таксама Лукшэнка выказаўся пра «тых, хто спрабуе распаліць абстаноўку ў краіне» і «будзе байкатаваць наш рэферэндум», пры гэтым згадаў затрыманага прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 Мікалая Брэдзелева: якога 13 снежня сілавікі затрымалі і пакаралі арыштам на 15 дзён. На «пакаяльным» відэа сілавікоў Брэдзелеў кажа, што нібыта перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю, «звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю».

У кампаніі А1 заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных прэтэнзіяў ад уладаў і што Брэдзелеў ня меў доступу да персанальных звестак кліентаў.

Фота: скрыншот з відэа