Лукашэнка заявіў, што Крым расейскі, і збіраецца наведаць паўвостраў



Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расейскім пасля рэферэндуму.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

Таксама ён заявіў, што мае намер наведаць Крым з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Са слоў Лукашэнкі, гэта будзе азначаць прызнанне Крыма расійскай тэрыторыяй.

«Хоць ні для мяне, ні для Пуціна гэта не сакрэт, і больш за тое, гэта проста нейкае пытанне, якога не існуе. Паміж мною і Пуціным такога пытання няма», — дадаў ён.

У сакавіку 2014 года ў Крыме адбыўся рэферэндум, па выніках якога паўвостраў стаў часткай Расеі. Заходнія краіны не прызналі вынікі галасавання. Беларусь таксама дагэтуль афіцыйна не прызнавала Крым расійскім. Акрамя таго, Лукашэнка ні разу з моманту рэферэндуму не быў на паўвостраве, хоць Расія даўно запрашае яго наведаць гэты рэгіён.