Лукашэнка заявіў, што палякі будуць змагацца з мігрантамі з дапамогай танкаў



Сёння на сустрэчы з генеральным пракурорам Расіі Ігарам Красновым у Менску Аляксандр Лукашэнка расказаў пра “сітуацыю за заходнімі межамі Беларусі”, – піша БелТА. “Апошні факт (напэўна, і ў Расіі заўважылі): з нелегальнай міграцыяй – палякі на мяжы з Беларуссю будуць змагацца з дапамогай танкаў “Леапард”. Напэўна, вы здзівіцеся такому. Але як змагацца з танкамі супраць мірных жыхароў, я не ведаю. Проста шукаюць любую нагоду, каб прасунуць свае войскі бліжэй да нашых межаў. Чытай — межаў Саюзнай дзяржавы. Мы гэта ўсё бачым і, натуральна, будзем вельмі жорстка на гэта рэагаваць. Мы яшчэ пачакаем некаторы час, папярэдзім іх. А потым у нас ёсць, што прасунуць бліжэй да межаў. У нас, а тым больш у Расійскай Федэрацыі. Тут мы будзем дзейнічаць жорстка, не гледзячы ні на якую крытыку з іх боку. Мы ведаем, чаго яны хочуць”, — заявіў Лукашэнка.