Лукашэнка зноў прапанаваў кітайскі досвед кантролю за інтэрнэтам



У Маскве 16 траўня адбываецца саміт краін Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка выступіў на сустрэчы за ўзмацненне палітычнага ўзаемадзеяння і каардынацыі дзяржаў – сяброў АДКБ. Таксама ён заклікаў дзяржавы-партнёры супрацьстаяць выклікам і пагрозам у інфармацыйнай прасторы. У якасці сродку — пайсці па шляху Кітая ў інфармацыйнай барацьбе ў інтэрнэце. Таксама Лукашэнка выступіў за ўзмацненне прагнозна-аналітычнага складніка ў рабоце сакратарыяту АДКБ. На яго думку, трэба падумаць над стварэннем падраздзялення, якое адказвае за аналіз і стратэгічнае планаванне.

Ён ужо не ўпершыню звяртаецца да кітайскага досведу па кантролі ў інтэрнэце.  Летась увесну 2021 года пасля масавых пратэстаў у Беларусі Лукашэнка на нарадзе са сваімі падначаленымі патрабаваў «максімальна выкарыстаць досвед Кітая ў пабудове лічбавага грамадства» і стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгулявання сферы інфармацыйных тэхналогій. Варта адзначыць, што Кітай выдаткоўвае на інтэрнэт-кантроль мільярды даляраў, аднак усё адно існуюць некалькі спосабаў абыходу блакаванняў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]