Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа і парламента 28 студзеня



Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што зварот прэзідэнта з пасланнем да народа і парламента адбудзецца ў пятніцу, 28 студзеня. Мерапрыемства пройдзе ў Палацы Рэспублікі ў Менску, „каб максімальна пашырыць кола запрошаных”, расказала Эйсмант.

Пасланне прэзідэнта да народа і Нацыянальнага сходу, па словах Эйсмант, будзе транслявацца ў прамым эфіры па дзяржтэлебачанні і радыё.

Раней у СМІ з’ялялася іфармацыя, што 27 студзеня беларускі парламент збіраецца на пазачарговую сесію. Меркавалася, што зварот Лукашэнкі адбудзецца менавіта 27-га. Але ў гэты дзень парламент будзе разглядаць законапраекты.

Апошні раз Лукашэнка звяртаўся з пасланнем да народа і парламента напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

[manual_related_posts]