Лукашэнка звольніў старшыню Дзяржпамежкамітэту



Леанід Мальцаў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

000022_479164_big

Пасаду старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Леанід Мальцаў займаў з лістапада 2013 года. Тады кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава ад пасады дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Беларусі, якую ён займаў са снежня 2009 года. Леанід Мальцаў быў міністрам абароны, выконваў абавязкі старшыні КДБ, кіраваў Саветам бяспекі, узначальваў памежнае ведамства.

Фота БелТА