Дылеўскі і Кавалькова затрыманыя ў межах адміністрацыйнага працэсу (абноўлена)



Чальцы прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні грамадска-палітычнага крызісу ў краіне Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі затрыманыя ў межах адміністрацыйнага працэсу, – паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Наталля Ганусевіч. Затрыманыя зараз знаходзяцца ў міліцыі. Дылеўскага і Кавалькову затрымалі раніцай на прахадной Менскага трактарнага завода супрацоўнікі АМАП і адвялі ў аўтазак.

Сяргей Дылеўскі з’яўляецца кіраўніком страйкама МТЗ, Вольга Кавалькова — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

* * * 

Сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной Менскага трактарнага завода супрацоўнікі АМАПу і змясцілі ў аўтазак.

Пра гэта „Свабодзе” паведаміў паплечнік Кавальковай Дзяніс Садоўскі. Сёння а 13-й заплянаваная прэсавая канферэнцыя Каардынацыйнай Рады.