Лябедзька: Калі Канапацкая не адмовіцца ад сваёй ідэі, мусім яе выключыць з партыі



На паседжанні Палітычнай Рады Аб’яднанай грамадзянскай партыі разгледжана пытанне аб стварэнні новага палітычнага руху “Наперад Беларусь”, пра які абвясціла сябра партыі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

На паседжанні Палітрады бакам удалося прыйсці да кансэнсусу, кажа старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

– Ёсць рэкамендацыя Палітычнай рады для Ганны Канапацкай дэзавуяваць гэты дакумент цалкам. Таму што, калі ён застаецца, то ў нас няма ніякага іншага выйсця, каб ставіць пытання аб прысутнасці яе ў партыі. І сёння былі такія радыкальныя прапановы пра выключэнне яе з партыі. У панядзелак яна мусіць гэта агучыць.

Аб стварэнні новага палітычнага руху “Наперад Беларусь” Ганна Канапацкая абвясціла напачатку гэтага тыдня.

Адзін з каранёў канфлікту з кіраўнітвам АГП палягаў на тым, што яна папярэдне не ўзгадніла з ім стварэнне руху, што сталася непрыемным сюрпрызам і для ўсіх сябраў АГП.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя