Людміла Рамановіч: У Беларусі пры ўладзе дурні



Беспрацоўе ў Беларусі, асабліва ў рэгіёнах, расце і выштурхоўвае маладых людзей з Радзімы.

Спачатку з’язджалі на працу ў Расею, а цяпер у суседнія краіны – перадусім у Польшчу, кажа сябра Партыі БНФ з Малараты Людміла Рамановіч:

– Суседняя краіна скарысталася тым, што ў Беларусі пры ўладзе дурні, якія не могуць арганізаваць жыццё і працу для сваіх людзей. Наша моладзь выгадаваная, выкармленая, у школах вывучаная, якія маюць сілу, едуць туды, працуюць. Польшча і Чэхія атрымлівае падаткі, за гэтыя падаткі павышаюць пенсіі, робяць новыя працоўныя месцы, дапамагаюць дзецям, а мы бяднеем.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Паводле Людмілы Рамановіч, усё больш маладых людзей хоча атрымаць адукацыю ў Польшчы. Гэта суседняя краіна ўсё больш прываблівае беларусаў, а вось горад Маларыта з-за беспрацоўя і нізкіх заробкаў становіцца ўсё больш бесперспектыўным і дэпрэсіўным для жыцця месцам.

Беларускае Радыё Рацыя