“Людзі з чорнымі душамі” – гэта АМАП. Анонс праграмы “Мы бачым”
Да 23-га лютага, так званага “Дня абаронцаў Айчыны”, віцебскім школьнікамі паказваюць дакументальны фільм “Людзі з чорнымі душамі”.
Стужка, што выйшла на экраны яшчэ ў 1962-м годзе і распавядае пра дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў падчас Другой Сусветнай вайны. „Па трупах нявінных ахвяр імчалася нацысцкая „Пагоня”,- гучыць закадравы голас. І ў гледача павінна было б скласціся ўражанне, што нацыянальная сімволіка запэцканая крывёй нявінных ахвяраў, а тыя, хто сёння выходзіць на пратэсты пад бел-чырвона-белым сцягам, – здраднікі. Але ці ўдасцца пераканаць у гэтым сучасных школьнікаў , якім стужку 60-гадовай даўніны сёння дэманструюць на ўроках гісторыі?
Цалкам гутарка пра гэта фільм “Людзі з чорнымі душамі” прагучыць на хвалях нашага радыё ў пятніцу, 12-га лютага, а 19.30 паводле беларускага часу. У Польшчы а 21.30.
Беларускае Радыё Рацыя