Магутны выбух у цэнтры Кабула



У сталіцы Афганістана Кабуле прагрымеў магутны выбух. Паводле паведамленняў паліцыі, ён адбыўся ў цэнтральнай частцы горада недалёка ад замежных пасольстваў і прэзідэнцкага палаца.

«Гэта быў начынены выбухоўкай аўтамабіль каля нямецкага пасольства, аднак побач ёсць і іншыя важныя ўстановы. Цяжка сказаць, што было мэтай [нападу]», – цытуе Рэйтэр прадстаўніка кабульскай паліцыі.

У міністэрстве ўнутраных спраў агенцтву Франс прэс паведамілі, што прынамсі 40 чалавек загінулі або былі параненыя.

Па апошніх звестках загінулі не менш за 80 чалавек.

Колькасць параненых — больш за 300 людзей.

Выбух быў такой магутнасці, што пашкодзіў дамы на адлегласці некалькіх сотняў метраў.

На здымках, якія публікуюцца ў сацыяльных сетках, відаць вялікае воблака дыму над горадам.

Бі-бі-сі