Макей і прадстаўнікі дыпкорпуса 22 сакавіка наведаюць Хатынь



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса 22 сакавіка наведаюць мемарыяльны комплекс „Хатынь”. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Праграмай прадугледжана экскурсія па мемарыяльным комплексе і цырымонія ўскладання вянка і кветак да Вечнага агню.

Вёска Хатынь 22 сакавіка 1943 года папоўніла спіс тысяч беларускіх населеных пунктаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 149 жыхароў Хатыні, у тым ліку 75 дзяцей, жывымі былі спалены гітлераўцамі. Цяпер на месцы вёскі знаходзіцца вядомы ўсім свеце мемарыяльны комплекс „Хатынь”.

belta.by