Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем



Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 23 траўня правёў сустрэчу з апостальскім нунцыем у Беларусі Габарам Пінтэрам.

„Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым прастолам, якое адзначаецца ў 2017 годзе”, — паведамляе прэс-служба МЗС.

Папа Рымскі Францыск прызначыў мансіньёра Габар Пінтэра новым апостальскім нунцыем у Беларусі 13 мая 2016 года. Да гэтага Пінтэр займаў пасаду дарадцы апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі.

belapan.by