Макей выступіць у Нью-Ёрку на Саміце ААН
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей адбыў у Нью-Ёрк на 76-ю сесію Генасамблеі ААН. У праграме сесіі – выступ Макея на агульнапалітычнай дыскусіі і на Саміце ААН па харчовых сістэмах. Ён таксама прымае ўдзел у Міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Хартыі ААН аб супрацьдзеянні аднабаковым санкцыям.
Па паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства, міністр плануе «правесці серыю двухбаковых сустрэч з калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і кіраўніцтвам ААН». Раней польскія СМІ паведамілі пра запланаваную сустрэчу Макея з кіраўніком МЗС Польшчы Збігневам Рау. Будзе абмеркавана лёс затрыманых у Беларусі польскіх актывістаў.
