Малодшы брат Назарбаева з сям’ёй вылецеў за мяжу праз Кыргызстан



Малодшы брат Нурсултана Назарбаева, Балат Назарбаеў, вылецеў за мяжу праз Кыргызстан, паведамляе кыргыская служба Радыё Свабода са спасылкай на свае крыніцы.

Пашпарт Балата Назарбаева

Некалькі памежнікаў, якія не хацелі назваць свае імёны, паведамілі, што Балат Назарбаеў у суправаджэнні пяці-шасці чалавек перасёк мяжу Кыргызстану праз КПП «Ак-Жол», дзе іх сустрэлі людзі, блізкія да ўладаў Кыргызстану.

68-гадовы Балат Назарбаеў — родны брат Нурсултана Назарбаева. Незалежныя СМІ не раз пісалі, што пасля таго, як ягоны брат прыйшоў да ўлады, Балат ператварыўся ў аднаго з самых уплывовых і багатых людзей Казахстана. 

На пачатку года ў Казахстане прайшлі акцыі пратэсту. Паводле апошніх звестак, у Казахстане па падазрэнні ва ўдзеле ў беспарадках затрыманыя больш за 10 тысяч чалавек. Акрамя таго вядома, што колькасць смяротных ахвяраў дасягнула 225 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]