Маргарыта Тарайкевіч: Мы ў замежжы будзем працягваць сваю працу



Калі нават хуткая перамога не прыйдзе за некалькі месяцаў ці паўгады, мы працягнем нашую працу. Такой думкі прытрымліваецца прадстаўніца беларускай дыяспары ў Брусэлі, беларуска Маргарыта Тарайкевіч.

Па-ранейшаму кожны тыдзень тут збіраюцца акцыі салідарнасці і робяцца салідарныя дзеянні, — адзначыла яна.

– Менавіта дасягненнем можна лічыць удзел у праграме эканамічнага ціску, калі нашыя актывісты пісалі лісты ў розныя інстанцыі з мэтай здзяйснення эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Паколькі мы бачым санкцыі, бачым іншы ціск – то гэта дзейнічае.

Маргарыта Тарайкевіч звярнула ўвагу, што нумар адзін для беларусаў у Брусэлі – гэта палітвязні. І нярэдка пра гэта можна нават сустрэць інфармацыю ў мясцовых СМІ ці заўважыць пікеты на такую тэму.

Беларускае Радыё Рацыя