Марына Адамовіч: Вельмі ўдзячна валанцёрам, якія падтрымліваюць палітвязняў



Мікалай Статкевіч перадае прывітанне ўсім змагарам на волі. Ён усцешаны, што народ прачынаецца.

У сваю чаргу жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч выказвае ўдзячна ўсім, хто  праяўляе салідарнасць і не забывае палітвязняў, кажа Марына Адамовіч:

– Пастаянна сустракаю там валанцёраў, неабыякавых людзей, якія прыносяць перадачы палітычным зняволеным, сябрам каманды Ціханоўскага. Асабліва што тычыцца людзей з Гародні, з іншых беларускіх гарадоў. У каго сваякі вось так проста не даедуць, бо гэта вельмі складаная лагістычная рэч. Там зараз ідзе каардынацыя гэтай дапамогі. І прыходзяць валанцёры і прыносяць перадачы на замову сваякоў. Гэта вельмі ўсцешвае.

Паводле Марыны Адамовіч, усе рэпрэсіі, якія выпалі на долю нашых людзей – гэта дэманстрацыя страху дыктатара Лукашэнкі. Жанчына спадзяецца на хуткія перамены, якія вернуць беларусам права выбару, волю і справядлівасць.

Беларускае Радыё Рацыя