Марына Леваценка: Важна данесці інфармацыю



„Па магчымасці сустракаюцца з еўрадэпутатамі і кожны тыдзень выходзяць на акцыі салідарнасці беларусы, якія жывуць у Бельгіі. Для іх важна данесці інфармацыю пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі да шэрагу еўрапейскіх краінаў”, — распавяла беларуска Марына Леваценка:

– Да нас выходзілі на акцыі таксама дэпутаты. Дэпутаты з якіх усё пачалося – гэта Пятрус, літоўскі дэпутат. Тады, калі яны да нас выходзілі – гэта было 1-га ліпеня. Тады іх падтрымлівала толькі 30 дэпутатаў, а зараз іх ужо 100. Усяго ў Еўрапарламенце іх 230. Тады на падтрымку выйшлі дэпутаты Польшчы, дэпутаты Балгарыі, дэпутаты Чэхіі.

Літаральна ўчора, 21 верасня, у Бруселі таксама адбылася сустрэча беларускай дыяспары з Святланай Ціханоўскай і еўрапейскімі дэпутатамі. Што яшчэ больш узмацняе згуртаванне беларусаў у краінах свету і паказвае салідарнасць з Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя