Дзе Мікалай Статкевіч — дагэтуль невядома



Як адзначыла жонка палітыка, сувязь з мужам у яе перарвалася яшчэ ў чацьвер. Сёння саму Марыну Адамовіч затрымалі перад пачаткам акцыі на Дзень Волі ў Менску і трымалі да яе заканчэння:

– Пасля таго, як мяне адпусцілі з РАУС, я аб’ехала ўсе месцы, дзе могуць утрымлівацца затрыманыя і арыштаваныя.  На Акрэсціна і Валадарцы даюць інфармацыю. У КДБ – не. Метадам выключэння, калі з ім адносна ўсё ў парадку, то ён менавіта там.

Марына Адамовіч не выключае, што ўлады могуць зрабіць Мікалая Статкевіча галоўным кіраўніком так званай групы «баевікоў». Нагадаем, што на гэтым тыдні былі затрыманыя 26 актывістаў, сябраў Маладога Фронта і сябраў неіснуючай ужо 15 гадоў арганізацыі «Белы легіён». КДБ абвінавачвае іх у нібыта «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў у беларускай сталіцы».

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя