Марыя Калеснікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ



Пра тое, што Марыя Калеснікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, расказаў яе адвакат Аляксандар Пыльчанка ў інтэрв’ю расейскаму радыё «Эхо Москвы».​

Паводле Пыльчанкі, у пятніцу 9 кастрычніка да Марыі прыязджалі двое мужчын, якія не назваліся і адмовіліся паведаміць, куды збіраюцца яе везці:

– Марыя – крэатыўная дзяўчына. Відаць, яна іх крыху напалохала. Яна сказала, што зараз размаўляць? Паўтара месяца таму мы прапаноўвалі ўсё гэта спыніць, а зараз усе ў турме, або выдвараны з краіны. Больш за тое, вы не прадставіліся. Хопіць, мяне ўжо павазілі па Беларусі паўтара сутак і я не ведала, дзе знаходжуся. Зараз у Жодзіне ў ізалятары спакайней і надзейней, чым ездзіць з незнаёмымі людзьмі.

Паводле Аляксандра Пыльчанкі, для яго падабаронных Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай прапанова сустрэчы была нечаканай.

Беларускае Радыё Рацыя