Марыя Калеснікава: Не бойцеся быць свабоднымі!
«Маша вельмі сумуе па гарачым і шчаслівым вачам беларусаў і перадае ўсім нам, усім неверагодным нам, прывітанне», — піша тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі, які перадае зварот Марыі Калеснікавай з турмы да беларусаў:
«Свабода вартая таго, каб за яе змагацца. Не бойцеся быць свабоднымі! Моцна абдымаю і люблю… Вялікі дзякуй сям’і, сябрам, блізкім і ўсім, хто нас падтрымлівае. Дзякуй міжнароднай супольнасці і культурнай супольнасці за падтрымку і салідарнасць.
Я шчаслівая быць беларускай. Вы неверагодныя! Я ні пра што не шкадую і паступіла б гэтак жа».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/viktarbabarykaofficial
