Марыя Пшэломец: Лукашэнка ідзе далей і далей у рэпрэсіях і шаленстве



У багне не атрымацца сядзець доўга, рэжым калісьці скончыцца – так кажа пра палітыку Аляксандра Лукашэнкі палітычны аналітык, польская журналістка Марыя Пшэломец. Паводле яе кіраўнік дзяржавы, якога не прызнае свет і вялікая частка беларусаў – у пастцы, ён можа абапірацца толькі на сваіх сілавікоў, а яшчэ на Пуціна, які ім можа маніпуляваць. Расейскім уладам акурат патрэбны Лукашэнка, які тэрарызуе свой народ, заўважае Марыя Пшэломец. 

– Ідзе цяпер далей і далей у рэпрэсіях і шаленстве. Абапіраючыся на расейскую ўладу, Лукашэнка небяспечны. Лукашэнка такі параноік, што лічыць усіх вакол ворагамі. 

Лукашэнка у сваёй міжнароднай палітыцы можа абапірацца толькі на Уладзіміра Пуціна, так мяркуе аналітык. Ён больш заўважная палітычная фігура на міжнароднай арэне. Тым часам Еўропа не хоча ў справе Беларусі ціснуць на Пуціна, бо мае фінансавую зацікаўленасць ад супрацоўніцтва на буйным эканамічным рынку Расеі. 

Беларускае Радыё Рацыя