Масква гатовая падтрымаць Лукашэнку



Масква гатовая аказаць падтрымку Аляксандру Лукашэнку на фоне санкцый, з якімі сутыкнуўся беларускі рэжым. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Па словах Пяскова, гэтая тэма абмяркоўвалася падчас апошняга візіту Лукашэнкі ў Расею. Лукашэнка сустракаўся з Пуціным у аўторак, прагаварыў больш за 5 гадзін, але заяў па выніках гэтай сустрэчы зроблена не было. Пазней прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што было вырашана выпрацаваць сумесны план процідзеяння санкцыям.

“Сапраўды, пытанні падтрымкі Беларусі на фоне такіх задушлівых санкцый, яны фігуравалі на парадку дня”, — сказаў Пяскоў журналістам. Ніякіх падрабязнасцяў ён не паведаміў.