Масква патрабуе гарантый неўступлення Украіны ў НАТО



Расеі патрэбна стоадсоткавая гарантыя неўступлення Украіны ў НАТО. Цяперашняя сітуацыя прымушае Маскву хвалявацца і прымаць меры засцярогі, заявіў у інтэрв’ю ВВС прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Ён звінаваціў Захад у спробе акружыць Расею, а Паўночнаатлантычны альянс у тым, што парушае абяцанні не набліжацца да расейскіх межаў.

Украіна ў бліжэйшы час возьме стратэгічны курс на атрыманне сяброўства ў НАТО. Аднак гэта не перашкодзіць ёй працягваць спробы рэінтэграваць  тэрыторыі, занятыя сепаратыстамі ў Данбасе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота army.unian.net

[manual_related_posts]