Матэвуш Маравецкі: Мы павінны рабіць усё, каб спыніць расейскую агрэсію



„Мы павінны рабіць усё, каб спыніць расейскую агрэсію. Для гэтага патрэбная салідарнасць”, – сказаў прэм’ер – міністр Польшчы падчас брыфінгу ў Барадзянцы.

Фота: twitter.com/PremierRP

Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі і міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін удзельнічаюць у адкрыцці кантэйнернага гарадка ў Барадзянцы пад Кіевам. – У рэканструкцыі прымуць удзел польскія кампаніі, але спачатку трэба абараніць Украіну, трэба выкінуць расейскія войскі з Украіны, і гэта тая мэта, якую ўкраінскія войскі пераследуюць сёння з дапамогай вольнага свету, – сказаў кіраўнік польскага ўраду.

„Мы дапамагаем і будзем дапамагаць краіне” – адзначыў у сваю чаргу міністр Сасін, адзначыўшы, што кантэйнерны гарадок пабудаваны на сродкі з дзяржаўнай казны Польшчы.

У сваю чаргу прэм’ер – міністр Матэвуш Маравецкі адзначыў падчас брыфінгу, што ў Польшчы прасілі дапамогі ў вывазе збожжа з Украіны. На гэта мы атрымліваем сродкі ад ЕЗ для павелічэння магутнасцяў і паляпшэння інфраструктуры, якая дазволіць экспартаваць тавары з Украіны на Блізкі Усход, у Афрыку і іншыя краіны, сказаў кіраўнік польскага ўрада.

фота – Twitter Канцылярыі прэм’ера РП

[manual_related_posts]