Матэвуш Маравецкі: Польскія кампаніі прымуць удзел у адбудове Украіны
„Польскія кампаніі прымуць удзел у адбудове Украіны. Аднак спярша трэба яе абараніць, выціснуць з Украіны расейскія войскі. І гэта ёсць мэта, якую рэалізуюць сёння украінскія войскі пры дапамозе вольнага свету,” – сказаў прэм’ер-міністар Польшчы. Сёння, 1 чэрвеня, ён удзельнічаў у адкрыцці кантэйнернага гарадка ў Барадзянцы пад Кіевам.

Матэвуш Маравецкі паведаміў таксама, што ў Польшчу папрасілі дапамогі ў вывазе ўкраінскага збожжа.
– Каля 50 мільёнаў тон збожжа штогод, без якога Паўночная Афрыка і Блізкі Усход можа мець сур’ёзныя праблемы з забеспячэннем прадуктаў харчавання. Для гэта Польшча была запрошаная, каб наладзіць інфраструктуру, якая створыць умовы для выважу збожжа і тавараў Украіна на Блізкі Усход, да Афрыкі і да іншых краінаў. Польшча стане гаспадарчым хабам для незалежнай Украіны, і мы будзем старацца ёй дапамагаць.
Кіраўнік польскага ўраду заклікаў таксама, каб не забываць пра ўкраінскіх дзяцей.
“Больш за 250 зафіксаваных выпадкаў забойстваў, жорсткіх, зверскіх забойстваў дзяцей тут, ва Украіне. Але і некалькі мільёнаў дзяцей, якія вымушаныя былі пакінуць свае дамы, давайце падумаем пра тых, хто вымушаны жыць у іншым месцы, ва Украіне ці ў Польшчы, ці ў іншых краінах,” – адзначыў ён.
„Не менш за 200 тысяч дзяцей сагналі і вывезлі ў Расею”, – дадаў кіраўнік польскага ўраду.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]